<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?><song><lyrics>[V1]
 Ерусалiм
 Слова: Р.Барадулiн
 Музыка: В.Козел, М.Пташнiкаў, А.Крышчановіч

[V2]
 Млечны шлях, як радасны кiлiм
 Любяць развiнуць нябёсы поначы
 Каб душа, iдучы ў Ерусалiм,
 Не блудзiла ў цемры, Бога помнячы

[V3]
 Коляры свiтання и палыну,
 Колеры няспыннасцi й нязменнасцi
 Апранаюць мiг у даўнiну,
 Важаць час празрыстымi бязменамi

[V4]
 Прыпеў:
 I вядуць не ўсе дарогi у Рым
 У Ерусалiм iдуць нястомнiкi
 На магiльнiку, як дым сiвым,
 Пазастылi камянi паломнiкi

[V5]
 Як на мулкiх зорах горад лёг
 На пагорках, дзе начуе ранiца
 Блiзка лог, дзе ўсiх збiрацьме Бог
 Судным днём, што ўсiм апошнiм станецца

[V6]
 Тут да Бога блiзка, як нiдзе
 Аж чуваць, як немiнучасць дыхае
 З вока яснага сляза ўпадзе -
 Стане Вiфлiемам сэрца цiхае</lyrics>
<title>Ерусалiм</title>
<hymn_number>6578</hymn_number>
<author>TESAURUS</author>
</song>